7 красавіка 2014

Пятніцы з Гедройцам: прэзентацыі кніг з доўгага спісу прэміі

Кожную пятніцу ў кнігарні “логвінаЎ” будуць праходзіць сустрэчы з аўтарамі лонг-ліста прэміі імя Ежы Гедройца. Серыю вечарын кнігарня ладзіць сумесна з Беларускім ПЭН-цэнтрам і Саюзам беларускіх пісьменнікаў.