20 ліпеня 2016

У Кіеве было здзейснена подлае забойства нашага калегі і земляка, незалежнага журналіста Паўла Шарамета

РГА “Беларускі ПЭН-Цэнтр” смуткуе з прычыны трагічнай гібелі Паўла Шарамета, выказвае спачуванні яго родным і блізкім і выказвае ўпэўненасць, што справа, дзеля якой ён аддаў сваё жыццё, пераможа.
23 сакавіка 2016

Памерла Ганна Вольская

Беларускі ПЭН-цэнтр шчыра спачувае родным і сябрам Ганны.
27 сакавіка 2015

“Сустрэча з Гедройцам” 30 сакавіка ў Гомелі

30 сакавіка ў Гомелі ў грамадскім цэнтры (вул. Палеская, 52) Беларускі ПЭН-цэнтр сумесна з Амбасадай Рэспублікі Польшча пры інфармацыйнай падтрымцы ГМКГА "Талака" ладзіць трэцюю з серыі “Сустрэч з Гедройцам”. Да чытачоў прыедуць Павел Касцюкевіч і Ігар Бабкоў, а вядоўцам імпрэзы будзе Андрэй Хадановіч.