18 снежня 2018

Прэмія за беларускую сеціратуру з’явіцца ў 2019 годзе

Літаратурнай прэміяй «Празрысты ЭОЛ» будуць адзначаныя найлепшыя электронныя кнігі і онлайн-публікацыі.
10 снежня 2018

Названыя лаўрэаты прэміі Аляхновіча

10 снежня на адукацыйнай пляцоўцы "Тэрыторыя правоў" прайшло ўручэнне прэміі імя Францішка Аляхновіча.
7 снежня 2018

Прэмія імя Францішка Аляхновіча 2018

Беларускі ПЭН-цэнтр і Радыё Свабода запрашаюць на абвяшчэнне лаўрэатаў прэміі імя Францішка Аляхновіча.
16 лютага 2017

Пераможцы прэміі “Залаты апостраф”

У Мінску ў 14-ты раз была ўручана штогадовая прэмія за найлепшую публікацыю ў часопісе "Дзеяслоў".
19 лютага 2016

Абвешчаны шорт-ліст прэміі «Залаты апостраф»

Стаў вядомы шорт-ліст літаратурнай прэміі «Залаты апостраф», якая адзначае найлепшыя публікацыі ў часопісе «Дзеяслоў» за год.
13 мая 2015

Адам Глобус і Павал Касцюкевіч у Віцебску

Сёлетні цыкл “Сустрэч з Гедройцам”, у межах якіх прызёры прэміі імя Ежы Гедройца выступалі ў абласных цэнтрах Беларусі, завяршыўся вечарынай у Віцебску, на якую прыехалі Адам Глобус і Павел Касцюкевіч. Імпрэза пад лозунгам “Найлепшыя пісьменнікі — у вашым горадзе”, якую арганізаваў Беларускі ПЭН-цэнтр сумесна з Амбасадай Рэспублікі Польшчы, прайшла на Арт-базе vitebsk4me. Вёў спатканне Андрэй Хадановіч.
8 красавіка 2015

Прэмія Гедройца: Касцюкевіч і Клінаў у Гародні

Чарговая з цыклу “Сустрэч з Гедройцам”, у межах якіх прызёры прэміі імя Ежы Гедройца выступаюць у абласных цэнтрах Беларусі, адбылася 7 красавіка ў Гародні ў галерэі “Крыга”. У імпрэзе, якую арганізаваў Беларускі ПЭН-цэнтр сумесна з Амбасадай Рэспублікі Польшчы і якая прайшла пад нязменным лозунгам “Найлепшыя пісьменнікі — у вашым горадзе”, узялі ўдзел першы лаўрэат прэміі Павел Касцюкевіч і леташні прызёр Артур Клінаў. Вёў вечарыну Андрэй Хадановіч.
19 сакавіка 2015

Прэмія Гедройца: Бахарэвіч і Глобус у Брэсце

17 сакавіка ў Брэсце прайшла сустрэча з Адамам Глобусам і Альгердам Бахарэвічам. Гэта была першая вечарына з запланаванай серыі “Сустрэч з Гедройцам” пад дэвізам “Найлепшыя пісьменнікі — у вашым горадзе”, арганізаваных Беларускім ПЭН-цэнтрам сумесна з Амбасадай Рэспублікі Польшчы. Вечарына прайшла на пляцоўцы “Прастора КХ”.
30 студзеня 2014

Стаў вядомы склад журы прэміі “Дэбют”

Арганізатары прэміі “Дэбют” імя Максіма Багдановіча абвясцілі склад журы, якое сёлета будзе вызначаць найлепшыя дэбютныя працы ў намінацыях “Проза”, “Паэзія” і “Пераклад”.