13 лютага 2015

Беларускае літаратурнае радыё запрацавала ў новым дызайне

У якасці аўдыёплэеру на сайце Літрадыё выкарыстаны плэер сервісу SoundCloud. Гэта дазваляе любому слухачу публікаваць творы, якія яму падабаюцца, на сваіх старонках у сацсетках.
11 лютага 2015

Пачаўся збор сродкаў на помнік Рыгору Барадуліну

24 лютага гэтага года споўнілася б 80 гадоў паэту Рыгору Барадуліну.
9 лютага 2015

Журы прэміі Гедройца абвясціла поўны спіс намінантаў

У сёлетні спіс намінантаў на прэмію Гедройца ўвайшло 42 кнігі.
5 лютага 2015

«Вершы на асфальце»: праграма

12-15 лютага 2015 г. у Мінску пройдзе штогадовы міжнародны фестываль імя Міхася Стральцова, у межах якога адбудзецца слэм — паэтычнае спаборніцтва, дзе аўтары чытаюць свае вершы і атрымліваюць адзнакі ад глядацкай залі за змест і артыстызм.
4 лютага 2015

Міжнародны ПЭН заклікае пісьменнікаў усяго свету падтрымаць Ігара Логвінава

Міжнародны ПЭН глыбока ўстурбаваны з нагоды вялізнага штрафу, накладзенага “за незаконную дзейнасць” на Ігара Логвінава, лаўрэата міжнароднай выдавецкай прэміі і сябра Беларускага ПЭН-цэнтра.
4 лютага 2015

Арганізатары абвясцілі журы прэміі “Дэбют”

Сёлета ў склад журы прэміі “Дэбют” імя Максіма Багдановіча ўвайшлі 7 чалавек.
30 студзеня 2015

31 студзеня адбудзецца вечарына памяці Алеся Адамовіча

У праграме — прэзентацыя новых выданняў.
30 студзеня 2015

31 студзеня — дзень нараджэння і прэзентацыя кнігі Альгерда Бахарэвіча

На вечарыне адбудзецца прэзентацыя рамана "Дзеці Аліндаркі", святкаванне дня нараджэння Альгерда Бахарэвіча, паказ спектакля "Бог ня роўна delete", адкрыццё персанальнай палічкі Альгерда Бахарэвіча, а таксама выступы і віншаванні ад знаных літаратараў.
30 студзеня 2015

Абвешчаны спіс кніг, што ўдзельнічаюць у Прэміі імя Стагановічаў

29 студзеня адбылося пасяджэнне журы Прэміі імя Аляксандра і Марыі Стагановічаў. Стаў вядомы канчатковы спіс кніг, якія ўдзельнічаюць у конкурсе.
27 студзеня 2015

Працягваецца прыём заявак на прэмію “Дэбют”

Цяпер дэбютныя кнігі ў намінацыях “Проза”, “Паэзія” і “Пераклад” можна падаць праз інтэрнэт.