16 красавіка 2014

Ірына Хадарэнка і Наста Манцэвіч — на сайце Lyrikline

На сайце Lyrikline, дзе можна паслухаць сучасную паэзію на многіх мовах свету, з’явіліся вершы Ірыны Хадарэнкі і Насты Манцэвіч.
3 сакавіка 2014

Памёр Рыгор Барадулін

2 сакавіка 2014 года ва ўзросце 79 гадоў памёр Рыгор Барадулін.
19 лістапада 2013

Суд адмовіў Логвінаву ў спробе вярнуць выдавецкую ліцэнзію

Дзясяткі пісьменнікаў прыйшлі падтрымаць Логвінава ў суд з Міністэрствам інфармацыі.
15 лістапада 2013

Хочаш чытаць — прыходзь у суд!

У панядзелак, 18 лістапада, у 12:00 Вышэйшы гаспадарчы суд Беларусі будзе разглядаць скаргу выдавецтва “Логвінаў” да Міністэрства інфармацыі Беларусі з просьбай адмяніць загад аб пазбаўленні сябра Беларускага ПЭН-цэнтра Логвінава выдавецкай ліцэнзіі.
19 кастрычніка 2013

Вызвалены палітвязень Павел Севярынец

19 кастрычніка выйшаў на волю беларускі палітык і публіцыст, адзін з заснавальнікаў “Маладога Фронту”, сябар Беларускага ПЭН-цэнтра Павел Севярынец.
30 верасня 2013

Алесь Бяляцкі атрымаў прэмію Вацлава Гавэла

Прэзідэнт Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы абвясціў Алеся Бяляцкага лаўрэатам прэміі імя Вацлава Гавэла на восеньскай сесіі ў Страсбургу.
2 верасня 2013

Сярод трох намінантаў на прэмію Вацлава Гавэла па правах чалавека — Алесь Бяляцкі

Зняволены старшыня Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі, Асацыяцыя маладых юрыстаў (Грузія) і Rights Defence Network (Кітай) з'яўляюцца трыма кандыдатамі на прэмію Вацлава Гавэла па правах чалавека.
25 жніўня 2013

Уладзіміру Арлову — 60 гадоў

Сябры і Рада Беларускага ПЭН-цэнтра віншуюць пісьменніка, гісторыка і публіцыста Уладзіміра Арлова з юбілеем і зычаць яму далейшага творчага плёну, дабрабыту, натхнення і моцнага здароўя.
15 жніўня 2013

Deutsche Vita: Новы нумар часопіса “ПрайдзіСвет”

12 жніўня выйшаў новы нумар інтэрнэт-часопіса "ПрайдзіСвет", прысвечаны нямецкамоўнай літаратуры. Нумар змяшчае творы, напісаныя не толькі на тэрыторыі Германіі, але таксама Аўстрыі, Румыніі і Расіі.
15 ліпеня 2013

Злачынства здзейсненае: Новы зборнік дэтэктыўнага апавядання

У бібліятэцы часопіса “ПрайдзіСвет” “PostScriptum”, а таксама ў бібліятэцы Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка” выйшаў зборнік дэтэктыўнага апавядання “Злачынства, сэр!” (выдавецтва “Кнігазбор”).