Конкурс маладых крытыкаў

імя Адама Бабарэкі

Конкурс маладых крытыкаў імя Адама Бабарэкі

Адам Бабарэка (1899—1938) — беларускі пісьменнік і літаратуразнаўца, аўтар кнігі “Апавяданні” (1925), даследчык творчасці Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча, Уладзіміра Дубоўкі, Кузьмы Чорнага і інш. Займаўся метадалагічнымі праблемамі літаратуразнаўства і гісторыяй беларускай літаратуры. Памёр у бальніцы Паўночнага чыгуначнага лагера НКУС.

Беларускі ПЭН-цэнтр і сайт bookster.by запрашаюць усіх маладых крытыкаў і літаратуразнаўцаў, якія яшчэ не маюць вялікага досведу ў напісанні крытычных артыкулаў, хочуць паспрабаваць свае сілы ў гэтай галіне і палепшыць свае ўменні, паўдзельнічаць у конкурсе.

Тэрмін падачы прац — да 15 сакавіка 2014 года.

Прыём рэцэнзій скончаны

Маем гонар пазнаёміць вас са спісам пераможцаў конкурсу:


Міхал Бараноўскі
Марына Весялуха
Лілія Верхавенская і Аляксей Карамазаў
Маргарыта Дзяхцяр
Марыя Дуброўская
Андрэй Дудко
Аляксандра Лапіцкая
Яна Ліўшыц
Кацярына Рускевіч
Аляксей Чубат

Мовы: беларуская і руская. Колькасць прац ад аднаго ўдзельніка — неабмежаваная. Тэрмін падачы прац — да 1 сакавіка 2014 года. Любая дасланая на конкурс рэцэнзія можа быць надрукаваная на сайце bookster.by. Даведка па тэлефонах: (+375 17) 284 88 34, (+375 29) 608 46 16

Журы конкурсу:


Пісьменніца, журналіст,
музычны крытык

Таццяна Заміроўская
Літаратурны крытык, літаратуразнаўца, кандыдат філалагічных навук

Ганна Кісліцына

Пісьменніца, перакладчыца, журналіст, літаратурны крытык

Марыя Мартысевіч
Літаратуразнаўца, кандыдат філалагічных навук

Аляксандр Фядута
Літаратурны крытык,
перакладчыца

Ганна Янкута
Суарганізатар
bookster.by

Партнёр
Кнігарня "ЛогвінаЎ"

Партнёр
Саюз беларускіх пісьменнікаў

Iнфармацыйная падтрымка
Новости Беларуси

Лiтрадыё

ПрайдзіСвет