Пошук

Кніга году

Мэта праекта ў тым, каб пісьменнікі самі абіралі найлепшую беларускую кнігу. Прэмія прысуджаецца кожны год за мастацкія творы, выдадзеныя ў папярэднім годзе. Кніга павінна быць напісаная беларусам ці ў Беларусі на любой мове, якой карыстаюцца беларусы.
Для таго, каб увайсці ў журы, пісьменніку трэба запоўніць адпаведную форму:

Ўвайсці ў журы

Засталося для таго, каб запоўніць форму для увахода ў журы.

Аргкамітэт і журы

Рада Беларускага ПЭН-цэнтра фарміруе аргкамітэт, які рэгіструе сяброў журы і намінантаў, падлічвае галасы. Аргкамітэт бярэ на сябе і інфармацыйную падтрымку “Кнігі году”.

Журы па кожнай з намінацыяў складаецца асобна. Кожны пісьменнік, у якога нядаўна выходзілі афіцыйныя кнігі з ISBN, мае права ўвайсці ў склад “вялікага” журы ў сваёй намінацыі. Літаратары, якія выдалі кнігу ў год, за які даецца прэмія, маюць права ўдзельнічаць у “малым” журы, якое вызначае пераможцу асобна ад “вялікага” журы.

Для таго, каб увайсці ў журы, пісьменніку трэба было да 31 сакавіка 2015 запоўніць адпаведную форму.


Выбар кнігі году

На канчатковую ацэнку можа паўплываць кожны сябра журы, а па сутнасці – любы беларускі літаратар. Галасаванне адбываецца так: cябра журы называе аргкамітэту тры найбольш вартыя,на яго думку, кнігі ў той намінацыі, якую ён судзіць, аргкамітэт жа з гэтых “троек” складае поўны спіс прэтэндэнтаў на прэмію і дасылае яго журы. З атрыманага спісу сябра журы выбірае трох сваіх пераможцаў. Сумарны рэйтынг потым вызначае пераможцу.

Інфармацыя па першым месцы ад кожнага сябра журы публікуецца на старонцы прэміі.


Уручэнне і ўзнагароды

Уручэнне адбываецца на сядзібе Беларускага ПЭН-цэнтра. Прэмія мае сімвалічнае значэнне: пераможца адзначаецца дыпломам, іншых узнагарод не прадугледжана.


Па арганізацыйных пытаннях можна пісаць на электронны адрас: [email protected]  ці звяртацца ў ПЭН-цэнтр прыватна альбо па тэлефоне: +375 17 284 88 34.

2014

Проза
Альгерд Бахарэвіч
Дзеці Аліндаркі

Паэзія
Антон Рудак
Верхні горад

Дзіцячая літаратура
Вольга Гапеева
Сумны суп

Дзіцячая літаратура
Людміла Рублеўская
Авантуры студыёзуса Вырвіча