Прэмія імя Міхала Анемпадыстава

Лагатып прэміі

Прэмія за найлепшую кніжную вокладку

Прэмія за найлепшую кніжную вокладку заснаваная ў 2019 годзе ў памяць пра мастака, дызайнера і паэта Міхала Анемпадыстава. Узнагарода прысуджаецца беларускаму аўтару або камандзе аўтараў вокладкі. Журы ацэньвае дызайн, паліграфічнае выкананне і адпаведнасць афармлення зместу кнігі.

Пераможца

Грыгорый Кацнэльсон

за кнігу «Віленскі покер» Рычарда Гавяліса


Шорт ліст

Сяргей Шаматульскі

«Бульба ў райскім садзе»

Паўла Касцюкевіча

Сяргей Шаматульскі

«Вядзі свой плуг праз косткі мёртвых»

Вольгі Такарчук

Агата Пойзан

«Вясна 2017»

Калектыў аўтараў

Святлана Татарнікава

«Залатая шарсцінка, срэбная павуцінка»

У.Ягоўдзіка, П.Татарнікава

Аляксандр Лучына

«Найлепшы бок»

VEHA

Уладзіслава Юрчанка

«Сіняя кніга»

Антона Кулона

Анастасія Стальмахова

«Сообщество после Холокоста»

Ольгі Шпарагі

Анатоль Лазар

«Чытво»

Чарлза Букоўскага

Арцём Масюкевіч

«Хроніка Галасы Утопіі»

Святланы Алексіевіч


Журы

Адам Глобус, Вольга Бабкова, Уладзімір Цэслер, Артур Клінаў, Антаніна Слабодчыкава,
Алена Дашкевіч, Юрый Тарэеў, Васіліса Паляніна

Статут прэмii (PDF, 74 KБ)
Прэмія прысуджаецца беларускаму аўтару або камандзе аўтараў вокладкі. Журы ацэньвае дызайн, паліграфічнае выкананне, а таксама адпаведнасць зместу кнігі
Лаўрэат (лаўрэаты) прэміі атрымоўвае грашовы прыз памер якога вызначаецца Аргкамітэтам.
Ініцыятыва належыць Беларускаму ПЭН-цэнтру сумесна з Беларускім саюзам дызайнераў і “Лятучым універсітэтам”, а таксама польскім партнёрам ТАА “H&L” і фондам “Адкрытая культура”. Генеральным партнёрам выступіў незалежны тэлеканал “Белсат”, прэмія ладзіцца ў межах грамадскай кампаніі «Беларускамоўныя».