Пошук

Парушэнні правоў творчых работнікаў, актывістаў і мастакоў падчас паслявыбарчых рэпрэсій у Беларусі


У сумесным дакладзе Беларускага ПЭН-цэнтра, Платформы грамадзянскай салідарнасці (CSP), Міжнароднага партнёрства па правах чалавека (IPHR) і “Truth Hounds” прадстаўлена інфармацыя, атрыманая ў выніку маніторынга Беларускага ПЭН-цэнтра, а таксама іншых мясцовых і міжнародных праваабарончых арганізацый. Справаздача дае ацэнку парушэнням правоў чалавека з боку беларускіх уладаў у дачыненні да творчых работнікаў, актывістаў і мастакоў у адказ на пратэсты ў Беларусі, якія распачаліся пасля выбараў. У дакладзе асноўная ўвага надаецца падзеям, задакументаваным у перыяд з кастрычніка 2020 года па студзень 2021 года.

ДА ЎЛАДАЎ БЕЛАРУСІ:

  • Правесці аператыўнае, дбайнае, аб’ектыўнае і незалежнае расследаванне ўсіх фактаў незаконных дзеянняў супрацоўнікаў праваахоўных органаў у дачыненні да мастакоў, творчых работнікаў і работнікаў культуры ў сувязі з мірнымі пратэстамі, якія прайшлі ў беларускіх гарадах пасля прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня 2020 года.
  • Спыніць любы пераслед і рэпрэсіі ў дачыненні да мастакоў, творчых работнікаў і іншых грамадзян за выраз сваіх мастацкіх і палітычных поглядаў і ўдзел у мірных акцыях пратэсту.
  • Неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволенных.
  • Усім артыстам, творчым работнікам, дзеячам культуры, а таксама ўсім грамадзянам, пазбаўленым волі ў Беларусі забяспечыць ажыццяўленне іх асноўных правоў і свабодаў у адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі справядлівага судовага разбору і належнай прававой працэдуры.
  • Забяспечыць належнае абыходжанне з мастакамі, творчымі работнікамі, работнікамі культуры і ўсімі асобамі, пазбаўленымі волі ў адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі ў галіне правоў чалавека, уключаючы мінімальныя стандарты абыходжання са зняволенымі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый (правілы Нэльсана Мандэлы), Канвенцыяй супраць катаванняў – УВКПЧ і  МПГПП.
  • Прыцягнуць да адказнасці ўсіх вінаватых у парушэнні правоў чалавека, уключаючы тых, хто аддаваў злачынныя загады, ў рамках справядлівага судовага працэсу і ў адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі ў галіне правоў чалавека. Усе санкцыі, якія ўводзяцца, павінны быць суразмернымі з цяжарам учыненых парушэнняў.
  • Забяспечыць пакрыццё шкоды ахвярам парушэнняў правоў чалавека, у тым ліку (як таго патрабуе КПП ААН) шляхам прадастаўлення ахвярам катаванняў справядлівай і адэкватнай кампенсацыі, уключаючы сродкі для максімальна поўнай рэабілітацыі, а таксама прадастаўлення кампенсацыі семь’ям ахвяр, якія загінулі пасля катаванняў.
  • Спыніць звальненні з працы і выкоючэнні з ўніверсітэтаў мастакоў, творчых работнікаў, праваабаронцаў, студэнтаў і супрацоўнікаў ВНУ, а таксама ўсіх тых, хто рэалізуе свае культурныя правы на падставе палітычных перакананняў, з дапамогай пікетавання, удзелу ў акцыях пратэсту і салідарнасці, у сацыяльных сетках і любымі іншымі спосабамі.
  • Цалкам супрацоўнічаць з місіяй незалежных экспэртаў у рамках Маскоўскага механізму, створанага 17 верасня 2020 года, з мэтай правядзення аб’ектыўнага расследавання парушэнняў правоў чалавека, учыненых у кантэксце пратэстаў.
  • Прывесці нацыянальнае заканадаўства і практыку правядзення мірных сходаў і забеспячэння іх правядзення ў поўную адпаведнасць з міжнароднымі стандартамі ў галіне правоў чалавека. У прыватнасці, улады павінны забяспечыць, каб мірныя сходы маглі праходзіць без умяшання праваахоўных органаў, каб любыя дзеянні па разгоне пратэстаў выкарыстоўваліся толькі ў крайнім выпадку выключна на падставах, прадугледжаных міжнароднымі станадартамі ў галіне правоў чалавека і каб сродкі, якія выкарыстоўваюцца для разгону пратэсту, былі строга неабходнымі і суразмернымі ў любой канкрэтнай сітуацыі.

Спампаваць справаздачу на английскай мове можна па спасылцы.