Пошук

Пачаўся набор у лабараторыю сацыяльных ды культурніцкіх праектаў ХАБ/ЛАБ


У вас ёсць праект у галіне культуры і мастацтва, які вам хацелася б рэалізаваць, але не хапае рэсурсаў і патрэбна экспертная падтрымка?  У ХАБ/ЛАБ вам дапамогуць знайсці і першае, і другое. 

Зімой 2020 года фонд “Добра” распачаў праект ХАБ/ЛАБ – лабараторыю/рэальнасць, якая збірае экспертаў з розных сфер дзейнасці (экалогія, культура, адукацыя, медыя, урбаністыка і інш.), а таксама бізнэс і неабыякавых людзей, якія хочуць сумесна працаваць над паляпшэннем будучыні нашай краіны. 

Пры падтрымцы “Альфа-банка” ў ХАБе ўжо прайшлі адукацыйныя сустрэчы па тэмах: “Экалогія. Як жыць экалагічней?”, “Культура ды мастацтва. Як далей?”, “Якія праекты будуць запатрабаваныя ў Беларусі?”. На мерапрыемствах выступілі сацыёлаг Андрэй Вардамацкі, медыяменеджар Антон Кашлікаў, дырэктар Цэнтра экалагічных рашэнняў Яўген Лобанаў, арт-менеджар Ірына Лукашэнка, заснавальніца фестывалю Vulica Brasil Міла Котка і іншыя. Пазнаёміцца з тэзісамі спікераў можна на сайце ХАБ/ЛАБ.

Да 28 студзеня ХАБ/ЛАБ прымае праектныя заяўкі. Аўтары адабраных праектаў выступяць з пітчынгамі перад экспертамі і бізнэсоўцамі і, магчыма, пападуць ў ЛАБ, дзе сумеснымі намаганнямі праекты будуць падрыхтаваныя да выхаду ў свет. Арганізатары праекта абяцаюць матэрыяльнае забеспячэнне гіпотэз і эксперыментаў, а таксама камфортную прастору для працы, падтрымку спецыялістаў, якія ўжо рэалізавалі праекты.

Падаць заяўку можна запоўніўшы анкету па накірунках “Экалогія. Экамастацтва” ды “Культура і мастацтва”.