Буктрэйлер да кнігі шорт-лістара прэміі Гедройца 2020. Вольга Гапеева “Кэмэл-Трэвэл”


Вольга Гапеева стала шорт-лістаркай прэміі Гедройца 2020.

Наватарскі раман Вольгі Гапеевай «Кэмэл-Трэвэл» апісвае сусвет, дзе суіснавалі некалькі рэчаіснасцяў, гімнаў, сталіцаў, ідэнтычнасцяў. На гэтым фоне разгортваюцца першыя жыццёвыя прыгоды галоўнай гераіні, якая далёкая ад ідэалізацыі былых часоў, ад настальгіі. Гэты раман — гісторыя чалавечай крохкасці і даверу ў эпоху жуды і дэфіцыту не толькі прадуктаў, але і пачуццяў.

 

Паглядзець буктрэйлеры іншых шорт-лістараў можна тут.