Буктрэйлер да кнігі шорт-лістара прэміі Гедройца 2020. Зараслава Камінская “Калядны стол”


Зараслава заняла трэцяе месца ў прэміі.

Калі гэта не кулінарная кніга, дык якая? Гэта кніга пра вас і пра тое, што вы ўзгадаеце, пакуль будзеце яе чытаць. Любімыя стравы, забытыя месцы і людзі, з якімі вы дзялілі ежу і сваё жыццё. Што вы любілі есці, калі былі маленькімі? Хто для вас гатаваў калісьці і для каго вы гатуеце зараз? Што вы елі апошнім разам, калі адчувалі сябе шчаслівымі?

Калі вы не можаце ўзгадаць ніводнай гісторыі, пачніце чытаць, і ўспаміны з’явяцца над гэтымі старонкамі, нібыта пара над гарачым рондалем.

 

Паглядзець буктрэйлеры іншых шорт-лістараў можна тут.