Заява Нарвежскага саюза пісьменнікаў: у Беларусі затрыманая паэтка Ганна Комар


Паэтка Ганна Комар, сябра Беларускага ПЭН-цэнтра Уладзімір Лянкевіч і перакладчык Сярж Мядзведзеў былі арыштаваныя падчас мірнага пратэсту ў Мінску.

Чытайце заяву Амерыканскага ПЭН-клуба.

Паліна Садоўская, кіраўніца Еўразійскіх праграм Амерыканскага ПЭН-клуба, патрабуе неадкладнага вызвалення Ганны, Уладзіміра і Сяржа.

Амерыканскі ПЭН абураны несправядлівым затрыманнем нашых калег, лідараў паважанай праваабарончай арганізацыі. Мы патрабуем іх неадкладнага вызвалення, каб сябры ПЭНа маглі вярнуцца да сваёй асноўнай працы: прамоцыі літаратуры і абароны свабоды слова ў часы крызісу.

Сваім прыкладам яны дэманструюць, што прэзідэнт страціў маральную і палітычную падтрымку, і беларускі народ патрабуе свабоды выказвання. Спробы заткнуць рот палітычным апанентам праз арышты, выкраданні і пераслед вырачаныя на паразу, – гаворыцца ў заяве.

Чытайце заяву цалкам на сайце Нарвежскага саюза пісьменнікаў.

Дзякуем Юлі Цімафеевай за дапамогу з перакладам з нарвежскай мовы.