Чачэнскі і Казахскі ПЭНы падтрымалі беларускіх творцаў і палітычных зняволеных


У падтрымку заяваў Беларускага ПЭН-цэнтра і праваабарончай супольнасці Беларусі, Чачэнскі і Казахскі ПЭНы даслалі лісты ў Адміністрацыю Прэзідэнта і іншыя беларускія ўстановы, выказваючы заклапочанасць дзеяннямі беларускіх уладаў і заклікаючы спыніць пераслед і вызваліць актывістаў, журналістаў, пісьменнікаў і мірных грамадзян, затрыманых падчас сёлетняй выбарчай кампаніі.

Беларускі ПЭН удзячны за падтрымку і салідарнасць!