23-30 красавіка: міжнародны віртуальны паэтычны фестываль


“Фестываль надзеі” - міжнародны віртуальны паэтычны фестываль, арганізаваны ініцыятывай Versopolis.

Versopolis – гэта пан-еўрапейская літаратурная і культурніцкая платформа з фокусам на паэзіі.

Фестываль пройдзе з 23 па 30 красавіка ў рэжыме анлайн з удзелам розных краін.

За праграмай можна сачыць на старонцы праекта ў Facebook і на сайце праекта.

Фестываль распачынаецца сёння, 23 красавіка, у 18:00 па цэнтральнаеўрапейскім часе гутаркай на тэму ролі літаратуры ў перыяд крызісу і таго, як яна можа дапамагчы нам захаваць надзею. Удзельнікі гутаркі: паэтка Кэралін Форш (Вашынгтон), паэт Янь Лянь (Берлін/Пекін), пісьменніца і паэтка Шарміста Махандзі (Мумбаі).