Сканчваецца прыём заявак на праграму InspiredBY для актывістаў


InspiredBY – гэта штогадовае мерапрыемства, дзе актывісты з Беларусі, Расіі і краін Усходняга партнёрства дзеляцца сваім досведам, абмяркоўваюць магчымасці партнёрства і вучацца адзін у аднаго незалежна ад прыналежнасці да нацыянальнасці, мовы ці арганізацыі.

Мерапрыемства адбудзецца ў Літве. Яно запланавана на канец мая, але дакладная дата будзе вядомая пазней у сувязі з сусветнай сітуацыяй пандэміі.

Тэма InspiredBY 2020: “Адрозненні – гэта пачатак сінэргіі”.

InspiredBY праходзіць у фармаце не-канферэнцыі, а гэта азначае, што большая частка праграмы ствараецца самімі ўдзельнікамі ў працэсе працы ў малых групах. У рамках InspiredBY 2020 будуць абмяркоўвацца наступныя тэмы:

  • Культура і мастацтва

  • Экалогія і урбаністыка (у тым ліку гарадскі і вясковы актывізм)

  • Права чалавека, гендэр і LGBTQ+

  • Актыўная грамадзянская дзейнасць і палітыка

  • Медыя і камунікацыя, IT

  • Сацыяльнае прадпрымальніцтва

InspiredBY служыць напамінам пра тое, што нас шмат, і што актывісты з розных краін і рэгіёнаў, дзякуючы падтрымцы і базе ведаў адзін аднаго, могуць дасягнуць большага поспеху і перамен у сваёй супольнасці.

Дарожныя выдаткі, пражыванне і харчаванне пакрываюцца арганізатарамі!

Хочаце быць часткай InspiredBY? Запаўняйце заяўку да 5 красавіка (уключна)

Падрабязней пра семінар можна пачытаць на сайце InspiredBY у раздзеле “O INSPIREDBY”. Сачыць за навінамі можна у  INSPIRED BY (@inspiredbelarus) і Inspired BY – Home.

Па пытанням удзелу ў праграме можна пісаць на e-mail [email protected]