Суд апраўдаў турэцкіх літаратарак Аслы Эрдаган і Нэджміе Алпай


14 лютага суд Стамбула апраўдаў турэцкую пісьменніцу Аслы Эрдаган і яе каляжанку, лінгвістку Нэджміе Алпай. Судовая справа ў дачыненні іх цягнулася тры з паловай гады, і, па сутнасці, ім пагражала зняволенне за напісаныя імі тэксты.

Сотні сябраў ПЭНа па ўсім свеце праводзілі актыўныя дзеянні ў падтрымку Аслы Эрдаган і Нэджміе Алпай. Варта адзначыць, што па тых жа абвінавачваннях у зняволенні застаюцца турэцкія пісьменнікі: Ахмед Алтан, Асман Кавала, Нэдзім Цюрфент і Селахаццім Дземітраш.

Беларускі ПЭН-цэнтр далучаецца да закліку да турэцкіх уладаў спыніць іх пераслед і зняць усе абвінавачванні.

Пачытаць падрабязней пра справу Аслы Эрдаган можна на сайце PEN International.