Працягваюцца суды над удзельнікамі масавых акцый у падтрымку Незалежнасці


8-10 студзеня ў Беларусі працягваюцца суды над удзельнікамі масавых акцый у падтрымку Незалежнасці.
8-10 студзеня ў Беларусі працягваюцца суды над удзельнікамі масавых акцый у падтрымку Незалежнасці.

9 студзеня а 10.00 у судзе Цэнтральнага раёна (вул. Кірава, 21) адбудзецца разгляд справы пісьменніка і грамадскага дзеяча Лявона Баршчэўскага, а 12.00 – суд над мовазнаўцам Пятром Садоўскім.

10 студзеня адбудзецца разгляд справы паэта і сябра Беларускага ПЭНа Уладзіміра Някляева (10.00) і сябра Рады Беларускага ПЭНа, пісьменніка Уладзіміра Арлова (11.30) у судзе Ленінскага раёна (вул. Сямашка, 33).

Мы заклікаем усіх неабыякавых людзей праявіць салідарнасць і прыйсці на суд, каб падтрымаць беларускіх літаратаў і не толькі.
Таксама просім звярнуць увагу і на астатнія выпадкі выклікаў у суд. Расклад усіх судовых працэсаў (сярод якіх таксама ёсць суды на блогерамі і журналістамі) можна паглядзець тут.

Калі вы ці вашыя калегі трапілі ў падобную сітуацыю, мы просім вас інфармаваць нас пра гэта. Беларускі ПЭН-цэнтр будзе рыхтаваць заявы ў абарону сваіх сябраў і арганізоўваць іншыя формы падтрымкі.

Пішыце на пошту [email protected] ці тэлефануйце +375 17 2248834, +37544 7994047.