» » Міжнародны ПЭН заклікае вызваліць турэцкага рэпарцёра Недзіма Цюрфента

Міжнародны ПЭН заклікае вызваліць турэцкага рэпарцёра Недзіма Цюрфента


“Не важна, якім коштам і з якімі наступствамі, мы ніколі не адступімся ад магіі пісьмовай творчасці і напісанага слова. Мы хацелі б зноў выказаць нашу ўдзячнасць сябрам ПЭНа, якія падтрымліваюць нас на гэтым шляху”.
Недзім Цюрфент


15 снежня споўніўся год з моманту, калі турэцкі рэдактар і рэпарцёр Нэдзім Цюрфент быў асуджаны на васем гадоў і дзевяць месяцаў турэмнага зняволення па сфабрыкаваных абвінавачваннях у тэрарызме ў выніку несправядлівага судовага працэсу, падчас якога дзясяткі сведкаў заявілі, што сведчанні супраць яго яны далі пад катаваннямі. Напярэдадні свайго арышту Недзім Цюрфент асвятляў турэцкія ваенныя аперацыі на паўднёвым усходзе краіны. Амаль два гады ён правёў у адзіночнай камеры ў жахлівых умовах. 19 чэрвеня 2018 года яго зняволенне прызналі законным, і яго адвакаты падалі апеляцыю ў Канстытуцыйны Суд. Недзім Цюрфент вырашыў не кідаць пісаць, і цяпер у турме складае вершы. Міжнародны ПЭН перакананы, што Недзім Цюрфент знаходзіцца ў зняволенні толькі праз мірную рэалізацыю свайго права на свабоду выказвання і заклікае да тэрміновага і безумоўнага вызвалення рэпарцёра.

Больш падрабязна пра гісторыю Недзіма Цюрфента і якім чынам, яму можна дапамагчы, чытайце на старонцы Міжнароднага ПЭНа.