» » Названыя лаўрэаты прэміі Аляхновіча

Названыя лаўрэаты прэміі Аляхновіча


10 снежня на адукацыйнай пляцоўцы "Тэрыторыя правоў" прайшло ўручэнне прэміі імя Францішка Аляхновіча.

Сёлета лаўрэатамі прэміі за найлепшыя літаратурныя творы, напісаныя на падставе асабістага турэмнага досведу, сталі:

Аляксандр Лапшын за твор "Лагер смерці ў цэнтры Менска";
Вольга Нікалайчык за творы ў кнізе "Бо";
Уладзімір Някляеў за творы ў кнігах "Лісты да Волі" і "Толькі вершы".

Лаўрэаты былі ўзнагароджаныя дыпломамі і падарункамі.

Першую прэмію імя Францішка Аляхновіча атрымаў Ігар Аліневіч за кнігу «Еду в Магадан». Таксама ў папярэднія гады лаўрэатамі сталі: Алесь Бяляцкі (2014), Зміцер Дашкевіч (2014), Фелікс Пекер (2014), Павел Севярынец (2014), Аляксандр Фядута (2014), Ірына Халіп (2014), Мікола Дзядок, Зміцер Дрозд, Андрэй Саннікаў і Леанід Пятрэнка (2017).

Прэмія імя Францішка Аляхновіча прысуджаецца за найлепшыя творы аўтарам, якія былі зняволеныя. Тэматыка твораў, што могуць прэтэндаваць на прэмію, не абмежаваная. На разгляд прымаюцца дакументальныя і мастацкія творы на беларускай і рускай мовах, як апублікаваныя, так і ў выглядзе рукапісу, створаныя ў зняволенні і дасланыя на працягу года.