» » Сустрэча з нямецкай пісьменніцай Марленэ Родэр

Сустрэча з нямецкай пісьменніцай Марленэ Родэр


18 кастрычніка ў Інстытуце імя Гётэ (вул. Веры Харужай, 25/3) адбудзецца сустрэча з нямецкай пісьменніцай Марленэ Родэр. Пісьменніца будзе чытаць урыўкі са сваёй кнігі "Cache".

Каханне, якое спальвае сэрца. Лейла і Макс – няроўная пара, якая ўжо год разам. Макс – прывабны хлопец з сям'і, якая займае высокае становішча ў грамадстве, і Лейла – “несамавітая дзяўчына з міграцыйным фонам”, як яна сама сябе характарызуе. Тым не менш усё выглядае ідэальна, пакуль не з'яўляецца загадкавы Рэд.

На нямецкай мове.
Уваход вольны.


Арганізатары: Пасольства Германіі ў Мінску, Цэнтральнае ўпраўленне па справах школьнай адукацыі за мяжой (ZfA), Інстытут імя Гётэ ў Мінску