» » ПЭН заклікае спыніць пераслед незалежнай прэсы і мірных пратэстоўцаў у Нікарагуа

ПЭН заклікае спыніць пераслед незалежнай прэсы і мірных пратэстоўцаў у Нікарагуа


Міжнародны ПЭН-клуб глыбока занепакоены пагаршэннем сітуацыі са свабодай слова ў Нікарагуа. Ад моманту пачатку грамадскіх пратэстаў супраць рэфармавання сістэмы сацыяльнага забеспячэння ў красавіку 2018 года, улады Нікарагуа не здолелі абараніць правы сваіх грамадзянаў, у тым ліку правы на свабоду выказвання, мірныя сходы і права на інфармацыю.

Пісьменнікі, журналісты, блогеры і грамадзяне, якія асвятлялі сітуацыю, зазналі на сабе запужванні, пагрозы, напады, уціск, а таксама рабаванні і канфіскацыю абсталявання. Міжнародны ПЭН-клуб заклікае ўлады Нікарагуа абараніць правы сваіх грамадзянаў на свабоду выказвання і мірныя сходы.

Больш падрабязная інфармацыя пра тое, якім чынам можна звярнуцца да нікарагуанскіх уладаў, ёсць на сайце Амерыканскага ПЭН-клуба.