Названыя лаўрэаты прэмій Аляхновіча і Багушэвіча


Дзве прэміі, Францішка Аляхновіча і Францішка Багушэвіча, былі ўручаныя 7 снежня.

Дзве прэміі, Францішка Аляхновіча і Францішка Багушэвіча, былі ўручаныя 7 снежня.

У лік пераможцаў прэміі Францішка Аляхновіча патрапілі Мікола Дзядок з кнігай «Фарбы паралельнага сьвету», Дзмітрый Дрозд з кнігай «Бунт Батанікаў», Андрэй Саннікаў з кнігай «Мая гісторыя» і Леанід Пятрэнка з паэтычнай кнігай «Камерныя сны».

Журы прэміі імя Францішка Багушэвіча — Рада Беларускага ПЭН-цэнтру — сёлета ўганаравала Віктара Корбута і Змітра Ласько за кнігу «Мінск. Спадчына старога горада. 1067–1917».

Прэмія імя Францішка Аляхновіча прысуджаецца за найлепшыя творы аўтарам, якія былі зняволеныя. Тэматыка твораў, што могуць прэтэндаваць на прэмію, не абмежаваная. На разгляд прымаюцца дакументальныя і мастацкія творы на беларускай і рускай мовах, як апублікаваныя, так і ў выглядзе рукапісу, створаныя ў зняволенні і дасланыя на працягу года.

Прэмія імя Багушэвіча ўручаецца за выдатную гістарычную прозу аўтарам кніг, што спрыяюць абуджэнню гістарычнай свядомасці і нацыянальнай незалежнасці.