Прымаюцца працы на Фестываль аднаго верша


Георгій Барташ, Літаратурнае аб'яднанне «МАЙСТЭРНЯ. ПР. НЕЗАЛЕЖНАСЦІ, 43» запрашае да ўдзелу ў Фестывалі аднаго верша.

Георгій Барташ, Літаратурнае аб’яднанне «МАЙСТЭРНЯ. ПР. НЕЗАЛЕЖНАСЦІ, 43» запрашае да ўдзелу ў Фестывалі аднаго верша.

Вершы прымаюцца да 5 студзеня 2017 года.

Мова: любая.

Для ўдзелу у фестывалі неабходна на адрас:
gggbbb2007@gmail.com
або
dorefa@yandex.ru

даслаць (з пазнакай “фэст”) ліст, які змяшчае:
1) верш на зімовую, калядную або навагоднюю тэматыку;
2) псеўданім, пад якім ваш тэкст будзе прадстаўлены журы;
3) вашыя імя, прозвішча, горад, краіну, нумар хатняга і мабільнага тэлефонаў, e-mail (дасылаць хатні адрас не трэба).

ФІНАЛЬНЫ ВЕЧАР адбудзецца ў Мінску 10 студзеня 2017 года, у 19.00 у Галерэі TUT.BY.

Старонка падзеі ў Facebook.