Абвешчаны поўны спіс прэміі “Дэбют”


Журы прэміі “Дэбют” імя Максіма Багдановіча агучыла поўны спіс намінантаў.

Журы прэміі “Дэбют” імя Максіма Багдановіча агучыла поўны спіс намінантаў на прэмію.

Проза
Анатоль Івашчанка. Анаталогія. — Мінск: “Кнігазбор”;
Кацярына Мядзведзева. Разламашкі майстра Люфта. — Мінск: ІП А.М. Янушкевіч, электроннае выданне;
Кірыл Стаселька. Дзіцячы маніфест. — Мінск: “Галіяфы”;
Надзея Ясмінска. Сем ружаў. — Мінск: “Галіяфы”;
Марына Яўсейчык. Прысуд балотных ялін. — Гомель.

Паэзія
Кацярына Ваданосава. Міфатворчасць. — Мінск: ІП Янушкевіч А.М., электроннае выданне (электронная бібліятэчка часопіса “Верасень”, вып. 2);
Ігар Канановіч. Астэроід. — Мінск: “Кнігазбор” (“Кнігарня пісьменніка”);
Таццяна Мацюхіна. Адчуць гармонію душы. — Мінск: “Чатыры чвэрці”;
Кацярына Массэ. Аўтакамунікацы… Я. — Мінск: ІП Янушкевіч А.М., электроннае выданне (электронная бібліятэчка часопіса “Верасень”, вып. 2);
Мікіта Найдзёнаў. Развітанцы. — Мінск: “Кнігазбор”;
Аліна Паўлоўская. За небакраем. — Мінск: “Харвест” (“Маладая паэзія Беларусі”);
Алесь Плотка. Байсан. — Мінск: “Кнігазбор”;
Анхела Эспіноса Руіз. Раяль ля мора. — Вільня: “Логвінаў”;
Вадзім Урублеўскі. Бязмежнае. — Мінск: Выдавец А.М. Вараксін;
Івона Шовк. З Эдэму на Зямлю. — Мінск, электроннае выданне;
Аксана Ярашонак-Камінская. Звычайнае шчасце. — Мінск, “Харвест”.

Пераклад
Вольга Гуд: Томаш Самойлік. Бортнік Ігнат і скарб пушчы (пераклад з польскай). — Мінск, “Галіяфы”;
Лізавета Касмач: Ірэна Брэжна. Найлепшы з усіх светаў (пераклад з нямецкай). — Вільня: “Логвінаў”;
Святлана Рогач: Катэржына Тучкова. Жыткаўскія багіні (пераклад з чэшскай). — Вільня: “Логвінаў”;
Святлана Рогач: Іржы Гаічак. Рыбіна кроў (пераклад з чэшскай). — Вільня: “Логвінаў”.

Сёлета ў журы прэміі ўвайшлі: Павел Бераговіч, Уладзь Лянкевіч, Віктар Марціновіч, Юлія Мацук, Антон Рудак, Віталь Рыжкоў, Наталка Харытанюк.

Пераможцы прэміі ў кожнай з намінацыяў атрымаюць чэк ад Фонду “Вяртанне” на суму, эквівалентную 2000$ паводле курсу Нацыянальнага банка РБ. Аўтары, чые кнігі зоймуць другое і трэцяе месцы ў сваіх намінацыях, атрымаюць узнагароды, эквівалентныя 500$ паводле курсу Нацыянальнага банка РБ.

Прэмія “Дэбют” імя Максіма Багдановіча была заснаваная ў 2010 годзе Беларускім ПЭН-цэнтрам, Дабрачынным фондам “Вяртанне” і Саюзам беларускіх пісьменнікаў. Сярод папярэдніх пераможцаў прэміі — Віталь Рыжкоў, Наталка Харытанюк, Антон Францішак Брыль, Віктар Марціновіч, Андрэй Адамовіч, Юлія Шарова, Ганна Янкута, Уладзь Лянкевіч, Кацярына Оаро, Кацярына Маціеўская, Аляксей Палачанскі, Таццяна Нядбай і інш.