» » Турэцкія ўзброеныя сілы ўчынілі аблаву на Курдскі ПЭН

Турэцкія ўзброеныя сілы ўчынілі аблаву на Курдскі ПЭН


Віцэ-прэзідэнт Курдскага ПЭНа паведаміў аб аблаве на офіс ПЭНа ў Амідзе (Дыярбакыры), учыненай турэцкімі ўзброенымі сіламі ўчора, 4-га лютага.

"Цяжка паведамляць аб тым, што турэцкія ўзброеныя сілы ўчынілі аблаву на наш ПЭН-офіс у Амідзе (Дыярбакыры) учора, 4-га лютага 2016 г. Усё было знішчанае і спаленае, усе дакументы ПЭНа былі забраныя: спісы сяброў, кантактная інфармацыя, некаторыя кнігі і г.д. Далучаем фота, якія нашыя сябры зрабілі падчас аблавы".

На дадзены момант Міжнародны ПЭН высвятляе абставіны нападу і заклікае турэцкія ўлады расследаваць гэтую падзею, прыцягнуць да суда ўсіх адказных і забяспечыць абарону ўсіх сяброў Курдскага ПЭНа і іх права на свабоду слова.

Беларускі ПЭН-цэнтр далучаецца да спачуванняў усіх ПЭНаў і Міжнароднага ПЭН-цэнтра.

Турэцкія ўзброеныя сілы ўчынілі аблаву на Курдскі ПЭН


Турэцкія ўзброеныя сілы ўчынілі аблаву на Курдскі ПЭН
Турэцкія ўзброеныя сілы ўчынілі аблаву на Курдскі ПЭН