ПЭН » Навiны » Лекцыя-дыскусія Яраславы Ананка і Генрыха Кіршбаўма

Лекцыя-дыскусія Яраславы Ананка і Генрыха Кіршбаўма


19 жніўня а 19.00 у кнігарні "логвінаЎ" адбудзецца лекцыя-дыскусія Яраславы Ананка і Генрыха Кіршбаўма "Пісьмо з-пад шыбеніцы". Славісты з універсітэтаў Берліна і Патсдама прэзентуюць сваё бачанне шыбеніцкай тэмы ў сучаснай беларускай паэзіі і распавядуць, як імпульс, дадзены Кастусём Каліноўскім, актуалізуецца сучаснымі аўтарамі.

Яраслава Ананка (н. 1987), літаратуразнаўца, паэтка. Нарадзілася ва Ўкраіне, а праз два гады сям'я пераехала ў г. Чэрвень Мінскай вобласці. Вучылася на журфаку БДУ і Літаратурным інстытуце імя Горкага. Цяпер - супрацоўнік кафедры славістыкі Патсдамскага ўніверсітэту. Сябра Беларускага ПЭН-цэнтру.

Генрых Кіршбаўм (н. 1974), літаратуразнаўца-славіст, паэт. Нарадзіўся ў Маскве. Выкладаў у Рэгенсбургу, Пасаў, цяпер прафесар Гумбальтаўскага ўніверсітэту (Берлін). Аўтар манаграфіі «Валгаллы белое вино…» Немецкая тема в поэзии О. Мандельштама» (М.: Новое литературное обозрение, 2010), кніг вершаў «Дохлые номера» (1994) і «Междуречие» (2003).