» » Паэтычнае свята "Вясна паэзіі ў Беларусі 2015" распачнецца 19 траўня

Паэтычнае свята "Вясна паэзіі ў Беларусі 2015" распачнецца 19 траўня


Амбасада Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь, Саюз пісьменнікаў Літвы і Саюз беларускіх пісьменнікаў прадстаўляюць паэтычнае свята "Вясна паэзіі ў Беларусі 2015", якое распачнецца ў Мінску 19 траўня.

Удзел у свяце возьмуць літоўскія паэты, лаўрэаты нацыянальнай прэміі культуры і мастацтва Літвы Уладас Бразюнас і Айдас Марчэнас, пісьменнік Геркус Кунчус, акцёр тэатра і кіно, лаўрэат нацыянальнай прэміі культуры і мастацтва Юозас Будрайціс. Сярод беларускіх удзельнікаў мерапрыемстваў Уладзімір Арлоў, Марыйка Мартысевіч, Алесь Разанаў, Андрэй Хадановіч (праграма ўдакладняецца).

Музычнае афармленне свята: Дамінікас Вішняўскас (Літва), Тодар Кашкурэвіч (Беларусь). Падчас мерапрыемстваў адбудуцца выступы опернай спявачкі Сігутэ Трымакайтэ (Літва).

1 частка: Амбасада Літоўскай Рэспублікі (Мінск, вул. Захарава, 68), пачатак 17.30. Уваход па папярэдняй рэгістрацыі: [email protected].

2 частка: Галерэя TUT.BY (Мінск, пр. Дзяржынскага, 57, 9-ты паверх; ст. м. Міхалова). Пачатак у 20.00. Уваход вольны.