«Ў кнігарні з Гедройцам» 16 красавiка

Па чацвяргах у кнігарні “логвінаЎ” будуць праходзіць сустрэчы з аўтарамі шорт-ліста прэміі імя Ежы Гедройца. Першая сустрэча адбудзецца 16 красавіка ў 19.30 з удзелам Сяргея Дубаўца i Альгерда Бахарэвiча. Мадэратар сустрэчы – Андрэй Хадановiч.

Сяргей Дубавец – беларускі журналіст і літаратар, аўтар эсэістычных кніг “Дзённік прыватнага чалавека”, “Русская книга”, “Вершы”, “Errata”. У 2012 і 2013 гадах Альгерда Бахарэвіча ганаравалі ІІ прэміяй Ежы Гедройца за “Малую медычную энцыклапедыю…” і “Гамбурскі рахунак…”

Шорт-лiст можна паглядзець на сайце прэміі.

Прэс-служба Беларускага ПЭН-цэнтра