“Сустрэча з Гедройцам” 30 сакавіка ў Гомелі


30 сакавіка ў Гомелі ў грамадскім цэнтры (вул. Палеская, 52) Беларускі ПЭН-цэнтр сумесна з Амбасадай Рэспублікі Польшча пры інфармацыйнай падтрымцы ГМКГА "Талака" ладзіць трэцюю з серыі “Сустрэч з Гедройцам”. Да чытачоў прыедуць Павел Касцюкевіч і Ігар Бабкоў, а вядоўцам імпрэзы будзе Андрэй Хадановіч.

30 сакавіка ў Гомелі ў грамадскім цэнтры (вул. Палеская, 52) Беларускі ПЭН-цэнтр сумесна з Амбасадай Рэспублікі Польшча пры інфармацыйнай падтрымцы ГМКГА “Талака” ладзіць трэцюю з серыі “Сустрэч з Гедройцам”. Да чытачоў прыедуць Павел Касцюкевіч і Ігар Бабкоў, а вядоўцам імпрэзы будзе Андрэй Хадановіч. Ігар Бабкоў – паэт, філосаф, перакладчык, лаўрэат прэміі Ежы Гедройца 2014 года за раман “Хвілінка” – упершыню прэзентуе ў родным горадзе сваю прозу. Павел Касцюкевіч — празаік, перакладчык ізраільскай і амерыканскай літаратуры, першы лаўрэат прэміі Ежы Гедройца прадставіць чытачам кнігі апавяданняў “Душпастырскія спатканні для дачнікаў” і “Зборная РБ па негалоўных відах спорту”. У межах сустрэчы адбудуцца аўтарскія чытанні.

Арганізатары прэміі Ежы Гедройца лічаць важным прадставіць прызёраў і пераможцаў прэміі не толькі ў Мінску, але ў рэгіёнах, а таксама за межамі краіны.

Пачатак імпрэзы а 18.00.

Сустрэчы ўжо прайшлi ў Бярэсцi i Магiлёве.

Ціхан Чарнякевіч