Пачаўся прыём прац на літаратурны конкурс “Экслібрыс”


Саюз беларускіх пісьменнікаў абвясцiў пра пачатак прыёму прац на конкурс “Экслібрыс” імя Рыгора Барадуліна, які сёлета прысвечаны вершам і паэтычнаму перакладу.

Саюз беларускіх пісьменнікаў абвясцiў пра пачатак прыёму прац на конкурс “Экслібрыс” імя Рыгора Барадуліна, які сёлета прысвечаны вершам і паэтычнаму перакладу.

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца паэты і перакладчыкі паэзіі на беларускую мову ва ўзросце да 30 гадоў.

Журы конкурсу:

Раіса Баравікова, Леанід Дранько-Майсюк, Вольга Іпатава, Наталля Кучмель, Уладзімер Някляеў.

Тэксты на конкурс можна дасылаць файламі ў фармаце .doc да 1 жніўня 2015 года на адрас [email protected], пазначыўшы тэмай ліста “Конкурс”. У лісце мусіць быць наступная інфармацыя: імя, прозвішча, дата нараджэння ўдзельніка, кантактны нумар тэлефона і e-mail.

За ходам конкурсу сачыце на сайце lit-bel.org.