» » 12 лістапада адкрываецца Месяц польскай літаратуры

12 лістапада адкрываецца Месяц польскай літаратуры


У Мінску трэці раз адбудзецца мультыжанравы фэст “Месяц польскай літаратуры з кнігарняй “логвінаЎ”. Пачынаючы з 12 лістапада адзін-два разы ў тыдзень на розных культурных пляцоўках беларускай сталіцы будуць адбывацца літаратурныя, музычныя, гістарычныя, мастацкія і тэатральныя імпрэзы з удзелам літаратараў, гісторыкаў, музыкаў і акцёраў з Польшчы і Беларусі.


Уваход на ўсе імпрэзы вольны.

Акрамя таго, штодня запрашаем наведаць у кнігарні “логвінаЎ” (Незалежнасці, 37А) “Польскую шафу” — найвялікшы ў Беларусі аддзел з польскімі кнігамі на польскай і беларускай мовах: сучасныя і класічныя, дарослыя і дзіцячыя, дэтэктывы і фантастыка, паэзія і проза.

12 лістапада а 19.00 у Галерэі "Ў" адбудзецца ўрачыстае адкрыццё Месяца польскай літаратуры з удзелам ганаровых гасцей.

Пасля адкрыцця адбудзецца канцэрт Андрэя Хадановіча і яго бэнда, прысвечаны творчасці барда часоў “Салідарнасці” Яцэка Качмарскага. Шырокай публіцы будзе прадстаўлены музычны дыск “Муры” — беларускія версіі песень Качмарскага.


18 лістапада (аўторак). Вечарына “Кірмаш цудаў Віславы Шымборскай”, прысвечаная паэтцы-нобелеўскай лаўрэатцы. Адбудзецца прэзентацыя беларускамоўнага выдання вершаў Віславы Шымборскай “Канец і пачатак”. Спартоўцы, дыпламаты, акцёры, пісьменнікі і дзеячы мастацтва прачытаюць вершы Шымборскай на сваіх мовах. Галерэя "Ў", пачатак а 18.30.

21 лістапада (пятніца). Адкрыццё выставы “Коткі ў польскім коміксе” з удзелам польскіх і беларускіх мастакоў. Галерэя "Ў". Пачатак а 19.00. Выстава працягнецца да 28 лістапада.

22 лістапада (субота), галерэя "Ў" Майстар-класы “Як намаляваць комікс?”: 12.00-13.00 — для дзетак (6-11 гадоў), 14.00-16.00 — для моладзі і дарослых (з 14 год).

26 лістапада (аўторак). Прэзентацыя кнігі “Мілаш. Біяграфія” з удзелам аўтара Анджэя Франашэка. Прэзентацыя самага грунтоўнага на сёння жыццяпісу лаўрэата Нобелеўскай прэміі, “апошняга грамадзяніна ВКЛ”, паэта Чэслава Мілаша, які перажыў ці не ўсе бурлівыя падзеі ХХ стагоддзя. З удзелам перакладчыкаў — Марыны Казлоўскай, Марыны Шоды, Марыі Пушкінай і Андрэя Хадановіча. Кнігарня “логвінаЎ”. Пачатак а 19.00

2 снежня (аўторак) — Тэатралізаваная прэзентацыя перакладу камедыйных п’ес драматурга Высьпяньскага “Вяселле” і “Варшавянка”. На прэзентацыі акцёры Купалаўскага тэатра разыграюць некалькі ўрыўкаў з твораў драматурга. З удзелам перакладчыка Лявона Баршчэўскага. Прэзентацыя аўдыёкнігі на падставе п’есы Аляксандра Фрэдры “Дзявочыя зарокі”. Рэпетыцыйная сцэна Купалаўскага тэтра (Энгельса, 7). Пачатак а 18.00. Уваход — вольны, без квіткоў і запрашальнікаў.

9 снежня (аўторак). Сустрэча з адным з найяскравых сучасных празаікаў Польшчы Паўлам Гюле і прэзентацыя беларускага пераклада яго рамана “Вайзэр Давідэк”. У сустрэчы возьме удзел перакладчыца Марына Шода і акцёры Купалаўскага тэатра, якія прадставяць фрагменты з рамана па-беларуску. Мадэратар Андрэй Хадановіч. Галерэя Ў. Пачатак а 19.00.