» » Перарэгістрацыя сябраў Беларускага ПЭН-цэнтра

Перарэгістрацыя сябраў Беларускага ПЭН-цэнтра


Шаноўнае спадарства!

Не так даўно Беларускі ПЭН-цэнтр праводзіў перарэгістрацыю сваіх сябраў, а цяпер мы рыхтуем пасведчанні новага ўзору.

Аднак апынулася, што, нягледзячы на публікацыю навінаў, рассылкі ды абзвоны, не ўсе нашы сябры ведалі пра перарэгістрацыю. Калі вы знаёмыя з такімі людзьмі, калі ласка, папрасіце іх звязацца з намі па гарадскім тэлефоне 375 17 284 88 34, мабільным +375 29 55 222 51 ці электроннай пошце [email protected], або перадайце іх кантакты нам.

Шчыра дзякуем за дапамогу!