» » Пятніцы з Гедройцам: Рублеўская і Бабкоў

Пятніцы з Гедройцам: Рублеўская і Бабкоў


Беларускі ПЭН-цэнтр, Саюз беларускіх пісьменнікаў і кнігарня "логвінаЎ" ладзяць серыю сустрэч з аўтарамі лонг-ліста прэміі Гедройца.

Мэта сустрэч – пазнаёміць чытачоў з выбарам журы, а таксама прапанаваць гасцям шэраг цікавых размоваў на літаратурныя і калялітаратурныя тэмы. Героі першай пятніцы з Гедройцам – Людміла Рублеўская і Ігар Бабкоў.

Анансуем: містычна-рамантычныя міфы гарадоў і ваколіцаў з аднаго боку (кніга Людмілы Рублеўскай “Ночы на плябанскіх млынах”) і алхімічныя гісторыі пра магічны тэатр душы (раман Ігара Бабкова “Хвілінка”) з іншага. І адказы на ўсе тыя пытанні, якія вы даўно хацелі задаць.

Мадэратар – Альгерд Бахарэвіч

Пятніца, 4 красавіка 19.00.

Кнігарня "логвінаЎ" (пр. Незалежнасці, 37а).