» » Уручаная прэмія "Дэбют"

Уручаная прэмія "Дэбют"


Фотa: Юля Цімафеева, lit-bel.org Прэмію “Дэбют” імя Максіма Багдановіча атрымалі Кацярына Оаро, Уладзь Лянкевіч, Кацярына Маціеўская і Сярж Мядзведзеў.

Прэмія “Дэбют” — адна з найважнейшых літаратурных прэміяў Беларусі. Сёлета яна ўручаецца ў чацверты раз за творы, напісаныя аўтарамі ва ўзросце да 35 гадоў.

Лаўрэаты прэміі за 2014 год:

Проза

Кацярына Оаро за кнігу “Сарочае радыё” (Мінск: “Кнігазбор”, 2013, серыя “Пункт адліку”)

Паэзія

Уладзь Лянкевіч за кнігу “70% вады” (Мінск: “Кнігазбор”, 2013, серыя “Пункт адліку”)

Пераклад


Кацярына Маціеўская за п’есу Оскара Ўайлда “Саламея” (Мінск: “Кнігазбор”, 2013, серыі “Кнігарня пісьменніка” і “PostScriptum”, пераклад з французскай) і Сярж Мядзведзеў за кнігу Чака Паланюка “Байцоўскі клуб” (Мінск: “Логвінаў”, 2013, пераклад з ангельскай)

Спецпрэмію за дасягненні ў візуальнай камбінаторнай паэзіі атрымаў Дзмітры Дзмітрыеў за кнігу “Ліра спіралі”.

Раней лаўрэатамі прэміі рабіліся Віталь Рыжкоў, Наталка Харытанюк, Антон Францішак Брыль, Андрэй Адамовіч, Юлія Шарова і інш.