» » У Вільні адкрылася Рэзідэнцыя маладога літаратара

У Вільні адкрылася Рэзідэнцыя маладога літаратара


Беларускі ПЭН-цэнтр рады паведаміць аб адкрыцці Рэзідэнцыі маладога літаратара ў Вільні. Праграма рэалізуецца пры падтрымцы Саюза беларускіх пісьменнікаў і Беларускага Дома правоў чалавека ў Вільні.

Праграма дае магчымасць творцам ва ўзросце да 30 гадоў два тыдні жыць у Вільні і займацца літаратурнай работай (паэзія, проза, пераклады, крытыка і інш.).

Для таго, каб стаць удзельнікам Рэзідэнцыі маладога літаратара, трэба запоўніць анкету на старонцы ПЭН-цэнтра альбо даслаць заяўку на e-mail [email protected] з пазнакай “Рэзідэнцыя маладога літаратара”.

Першы этап праграмы пройдзе з 1 лютага 2014 года па 31 верасня 2014 года.