Пошук

Стаў вядомы склад журы прэміі Гедройца 2014


Арганізатары прэміі абвясцілі склад журы, якое сёлета будзе вызначаць найлепшую празаічную кнігу года.

Арганізатары прэміі абвясцілі склад журы, якое сёлета будзе вызначаць найлепшую празаічную кнігу года.

З беларускага боку ў журы будуць працаваць:

Валянцін Акудовіч — філосаф;
Уладзімір Арлоў — паэт, празаік, гісторык;
Альгерд Бахарэвіч — празаік, перакладчык;
Барыс Пятровіч — празаік, старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў;
Андрэй Хадановіч — паэт, перакладчык, старшыня Беларускага ПЭН-цэнтра;
Ціхан Чарнякевіч — літаратуразнаўца, літаратурны крытык.

З польскага боку ў працы журы возьмуць удзел:

Малгажата Бухалік — перакладчык;
Адам Паморскі — перакладчык, старшыня Польскага ПЭН-клуба.

Ганаровы старшыня журы — Лешак Шарэпка, надзвычайны і паўнамоцны амбасадар Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь.