23 снежня 2014

Абвешчаныя лаўрэаты прэміі “ПрайдзіСвета” за 2013 год

22 снежня ў кнігарні “логвінаЎ” рада інтэрнэт-часопіса перакладной літаратуры “ПрайдзіСвет” падчас “Каляднай вечарынкі” ўзнагародзіла найлепшых перакладчыкаў за 2013 год.
22 снежня 2014

Фестываль аднаго верша абвяшчае пра пачатак прыёму твораў

У фестывалі могуць узяць удзел вершы на зімовую, калядную або навагоднюю тэматыку.
18 снежня 2014

Каляды з “ПрайдзіСветам” у кнігарні “логвінаЎ”

22 снежня інтэрнэт-часопіс перакладной літаратуры “ПрайдзіСвет” запрашае на “Калядную вечарынку з “ПрайдзіСветам”.
17 снежня 2014

Кнігарню «логвінаЎ» хочуць аштрафаваць на 1 мільярд рублёў

Кнігарні пагражае закрыццё, бо «гандлявалі кнігамі без ліцэнзіі Мінінфармацыі».
16 снежня 2014

Паэтычны народны слэм прымае заяўкі на ўдзел

Народны — значыць для ўсіх, і для прызнаных паэтаў, і для тых, хто ніколі не прэзентаваў свае вершы, але хоча гэта зрабіць.
11 снежня 2014

Бяляцкі, Дашкевіч, Пекер, Севярынец, Фядута і Халіп — лаўрэаты прэміі імя Аляхновіча

Арганізатары — а гэта Радыё Свабода і Беларускі ПЭН-цэнтр — палічылі, што «ў гэтым годзе няма аднаго пераможцы, а абраныя лаўрэаты — роўныя».
1 снежня 2014

«Planktonus Vulgaris»: выйшла новая кніга Кірыла Дубоўскага

Яе ўжо можна набыць, а таксама спампаваць у электронным выглядзе. Прэзентацыя адбудзецца 17 снежня ў кнігарні «логвінаЎ».
29 лістапада 2014

Новы сезон прэміі “Дэбют” адкрыты

Беларускі ПЭН-цэнтр, Саюз беларускіх пісьменнікаў і Мясцовы дабрачынны фонд “Вяртанне” (г. Мінск) абвяшчаюць новы сезон прэміі “Дэбют” імя Максіма Багдановіча.
20 лістапада 2014

Фестываль незалежнай беларускай культуры распачынаецца ў Вроцлаве

У суботу, 22 лістапада, у межах фестывалю ў Вроцлаве адбудзецца вечарына беларускай паэзіі з удзелам Уладзімера Арлова, Андрэя Хадановіча, Таццяны Нядбай, Лявона Баршчэўскага.
18 лістапада 2014

Прэмія і фінансавая падтрымка для перакладчыкаў італьянскіх кніг

Міністэрства замежных спраў і міжнароднага супрацоўніцтва Італьянскай Рэспублікі мае адпаведныя фонды, прызначаныя для заахвочвання перакладаў італьянскіх кніг на замежныя мовы і запрашае выдаўцоў накіроўваць заяўкі ў дзвюх катэгорыях: прэмія і фінансавая падтрымка.