11 верасня 2013

Павел Анціпаў на Беларускім літаратурным радыё

На Беларускім літаратурным радыё з'явіліся творы празаіка Паўла Анціпава ― пачатак няскончанага рамана, а таксама апавяданні “Счастливы одинаково” и “Птичкам”.
3 верасня 2013

“ПрайдзіСвет” абвяшчае шорт-ліст перакладчыцкай прэміі

Часопіс “ПрайдзіСвет” аб’яўляе адкрыццё чацвертага сезона перакладчыцкай прэміі і паведамляе, што сёлета яна будзе ўручацца 30 верасня, у Міжнародны дзень перакладчыка, у мінскай кнігарні “логвінаЎ”. Пачатак у 19.00.
3 верасня 2013

Алесь Бяляцкі на кангрэсе Міжнароднага ПЭН-клуба

Алесь Бяляцкі абраны сімвалічным прадстаўніком пісьменнікаў у зняволенні на кангрэсе Міжнароднага ПЭН-клуба.
2 верасня 2013

Сярод трох намінантаў на прэмію Вацлава Гавэла па правах чалавека — Алесь Бяляцкі

Зняволены старшыня Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі, Асацыяцыя маладых юрыстаў (Грузія) і Rights Defence Network (Кітай) з'яўляюцца трыма кандыдатамі на прэмію Вацлава Гавэла па правах чалавека.
1 верасня 2013

Новы сайт праекта “Lyrikline”

1 верасня ў 20:00 па беларускім часе (19:00 — па нямецкім) у Берліне пачнецца прэзентацыя новай версіі сайта www.lyrikline.org. За прэзентацыяй можна сачыць онлайн.
1 верасня 2013

Вера Бурлак чытае новыя вершы на Беларускім літаратурным радыё

На Беларускім літаратурным радыё пашырылася падборка вершаў Веры Бурлак.
25 жніўня 2013

Уладзіміру Арлову — 60 гадоў

Сябры і Рада Беларускага ПЭН-цэнтра віншуюць пісьменніка, гісторыка і публіцыста Уладзіміра Арлова з юбілеем і зычаць яму далейшага творчага плёну, дабрабыту, натхнення і моцнага здароўя.
25 жніўня 2013

Андрэй Пакроўскі на Беларускім літаратурным радыё

На сайце Беларускага літаратурнага радыё пашырылася падборка твораў Андрэя Пакроўскага. Аўтар чытае тэксты са зборніка “Як я перастаў верыць у Дзеда Мароза”.
23 жніўня 2013

Новыя вершы Віктара Жыбуля на Беларускім літаратурным радыё

На сайце Беларускага літаратурнага радыё з'явіліся новыя вершы Віктара Жыбуля з аўдыёзапісамі.
16 жніўня 2013

Памёр Славамір Мрожак

Ва ўзросце 83 гадоў памёр польскі пісьменнік Славамір Мрожак. З 2008 году ён жыў у французскай Ніцы.