» » Абвешчаныя намінанты на прэмію імя Францішка Аляхновіча

Абвешчаныя намінанты на прэмію імя Францішка Аляхновіча


У склад журы літаратурнага конкурсу ўвайшлі перакладчык Лявон Баршчэўскі, дырэктар беларускай «Свабоды» Аляксандр Лукашук, паэт і былы палітвязень Уладзімір Някляеў, карэспандэнтка «Свабоды» Ганна Соўсь, літаратуразнаўца і былы палітвязень Аляксандр Фядута.

Вынікі конкурсу будуць абвешчаныя 10 снежня, у Міжнародны дзень правоў чалавека.

Арганізатары плануюць уручаць прэмію імя Францішка Аляхновіча, пакуль сітуацыя ў краіне будзе даваць для гэтага падставы, але маюць спадзеў, што яна як найхутчэй страціць сваю актуальнасць.

Спіс намінантаў на прэмію імя Францішка Аляхновіча:

1. Ігар Аліневіч
Еду в Магадан. — «Радикальная теория и практика», 2013.


Нарадзіўся 24 верасня 1983 года. Спецыяліст па радыёэлектроніцы. 28 лістапада 2010 года гвалтоўна выкрадзены ў Маскве і змешчаны ў СІЗА КДБ. 27 траўня 2011 года асуджаны на 8 гадоў зняволення па абвінавачанні ў злосным хуліганстве і пашкоджанні маёмасці агульнанебяспечным спосабам і ў асабліва буйным памеры. Утрымліваецца ў калоніі №10 у Наваполацку.

2. Сяргей Аўчыннікаў
Путешествие [апавяданне] (рукапіс).


Нарадзіўся ў 1985 годзе. Скончыў Маскоўскі сацыяльны ўніверсітэт. Затрыманы 27 чэрвеня 2010 года, да нядаўняга часу ўтрымліваўся ў СІЗА №1. Цяпер знаходзіцца ў турме №8 г. Жодзіна.

3. Юрый Бандажэўскі
Турма і здароўе: Парады прафесара медыцыны. — Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2013.


Нарадзіўся 9 студзеня 1957 года. Скончыў Гарадзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт. Доктар медыцынскіх навук, прафесар, правадзейны сябар Нью-ёркскай акадэміі навук. З 1990 па 2001 гады — рэктар Гомельскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. Арыштаваны 13 ліпеня 1999 года. Стаў 25-м чалавекам у свеце, які атрымаў пашпарт свабоды, што дае права свабодна выбіраць месца жыхарства ў Еўропе. Вызвалены 5 жніўня 2005 года.

4. Алесь Бяляцкі
Асвечаныя беларушчынай. — Мінск, 2012.
«Дзяды» былі з намі: З нагоды 25-годдзя першага масавага мітынгу ў Беларусі. — «Дзеяслоў», №66.


Нарадзіўся 25 верасня 1962 года. Скончыў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт і аспірантуру Інстытута літаратуры АН Беларусі. Грамадскі дзеяч і праваабаронца. Арыштаваны 4 жніўня 2011 года. 24 кастрычніка 2011 года асуджаны на 4,5 года турмы за «ўтойванне прыбыткаў у буйным памеры». Утрымліваецца ў калоніі №2 Бабруйска.

5. Зміцер Дашкевіч
Гумавы тапак (рукапіс).
Чарвяк [аповесць]. — «Наша Ніва», №26 ад 17.07.2013 — №31 ад 21.08.2013.


Нарадзіўся 20 ліпеня 1981 года. Вучыўся ў Гарадзенскім сельскагаспадарчым інстытуце, Віленскім педагагічным універсітэце. Лідар «Маладога Фронту». Арыштаваны 18 снежня 2010 года. 24 сакавіка 2011 года быў асуджаны на 2 гады па абвінавачанні ў злосным хуліганстве. Вызвалены 28 жніўня 2013 года.

6. Дзмітрый Карпіцкі
Поостынь, смирись, покайся Богу: Поэтическая исповедь из темницы (рукапіс).


Нарадзіўся 21 лютага 1974 года. Скончыў Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт. У 2006 годзе асуджаны на 12 гадоў пазбаўлення волі. Знаходзіцца ў папраўчай калоніі №3, Віцебская вобласць.

7. Алесь Кіркевіч
Вясна. Анталія. Вялікдзень: Філасофія турэмнага дворыка. — «Дзеяслоў», №53, 2011.
Няскончаная Адысея: Беларуская турма для пачынаючых (рукапіс).


Нарадзіўся 9 лістапада 1989 года. Вучыўся ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце. Намеснік старшыні «Маладога Фронту», кіраўнік яго гродзенскага аддзялення. Затрыманы праз пяць дзён пасля акцыяў пратэсту 19 снежня 2010 года, асуджаны на 10 сутак арышту. 3 студзеня 2011 года быў вызвалены, а 28 студзеня арыштаваны зноў па справе пра масавыя беспарадкі. 5 траўня 2011 года асуджаны на 4 гады пазбаўлення волі. Вызвалены 1 верасня 2011 года.

8. Сяржук Клачкоў
Турэмны дзённік (рукапіс).


Нарадзіўся ў 1983 годзе. Скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі. Спявак, музыка, кіраўнік гуртоў Fratrez і Vuraj. Арыштаваны 19 снежня 2010 года падчас акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. Асуджаны на 15 сутак арышту, якія адседзеў у СІЗА на Акрэсціна.

9. Анатоль Лябедзька
108 дзён і начэй у засценках КДБ: Дзённік палітычнага закладніка Анатоля Лябедзькі (рукапіс). — Радыё Свабода.


Нарадзіўся 27 чэрвеня 1961 года. Скончыў Мінскі педагагічны інстытут і Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Беларускі палітычны дзеяч, старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП). Пасля 19 снежня 2010 года ўтрымліваўся ў СІЗА КДБ з абвінавачаннем у арганізацыі масавых беспарадкаў. Вызвалены ў красавіку 2011 года.

10. Павел Севярынец
Беларуская глыбіня. — «Наша Нніва», №33 ад 07.09.2011 — № 39 ад 23.10.2013.


Нарадзіўся 30 снежня 1976 года. Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Палітык, публіцыст, адзін з заснавальнікаў «Маладога Фронту». У 2005 годзе быў абвінавачаны ў арганізацыі акцыяў пратэсту супраць балатавання А. Лукашэнкі на трэці прэзідэнцкі тэрмін, асуджаны на 3 гады абмежавання волі. У 2007 годзе быў вызвалены. Арыштаваны 20 снежня 2010, асуджаны на 3 гады «хіміі» па справе аб масавых беспарадках. Выйшаў на свабоду 19 кастрычніка 2013 года.

11. Аляксандр Францкевіч
Абдымі мяне мацней [апавяданне]. — 2013.


Нарадзіўся 6 траўня 1990 года. Скончыў ліцэй у Наваполацку, праграміст. Зняволены 3 верасня 2010 года. 24 траўня 2011 года Аляксандр Францкевіч быў асуджаны на тры гады пазбаўлення волі па «справе анархістаў». Яго абвінавацілі ў нападзе на шэраг дзяржаўных установаў, а таксама ва ўзломе сайта Наваполацкага гарвыканкама. Вызвалены 3 верасня 2013 года.

12. Ірына Халіп
Дневник зечки (рукапіс, рыхтуецца да друку).


Нарадзілася 12 лістапада 1967 года. Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Карэспандэнтка расійскай «Новой газеты», жонка экс-кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава. У ноч з 19 на 20 снежня 2010 года была затрыманая. 16 траўня 2011 года была асуджаная да двух гадоў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання прысуду на два гады.