25 мая 2014

Жыць і адчуваць гэты свет побач з Разанавым

На днях у Літоўскай амбасадзе ў Беларусі адбылася прэзентацыя новай кнігі Алеся Разанава. Павіншаваць карыфея беларускай паэзіі з яго зборнікам вершаў, выдадзеным па-літоўску, і пагутарыць з ім прыйшло шмат дзясяткаў чалавек.