13 мая 2015

Адам Глобус і Павал Касцюкевіч у Віцебску

Сёлетні цыкл “Сустрэч з Гедройцам”, у межах якіх прызёры прэміі імя Ежы Гедройца выступалі ў абласных цэнтрах Беларусі, завяршыўся вечарынай у Віцебску, на якую прыехалі Адам Глобус і Павел Касцюкевіч. Імпрэза пад лозунгам “Найлепшыя пісьменнікі — у вашым горадзе”, якую арганізаваў Беларускі ПЭН-цэнтр сумесна з Амбасадай Рэспублікі Польшчы, прайшла на Арт-базе vitebsk4me. Вёў спатканне Андрэй Хадановіч.
7 мая 2015

Адам Глобус і Павал Касцюкевіч у Віцебску

12 мая ў 18.30 на Арт-базе vitebsk4me (вул. Кастрычніцкая,13, у арку направа) пройдзе чарговая імпрэза з серыі "Сустрэчы з Гедройцам", што ладзяцца Беларускім ПЭН-Цэнтрам сумесна з Амбасадай Рэспублікі Польшча.