8 красавіка 2015

Прэмія Гедройца: Касцюкевіч і Клінаў у Гародні

Чарговая з цыклу “Сустрэч з Гедройцам”, у межах якіх прызёры прэміі імя Ежы Гедройца выступаюць у абласных цэнтрах Беларусі, адбылася 7 красавіка ў Гародні ў галерэі “Крыга”. У імпрэзе, якую арганізаваў Беларускі ПЭН-цэнтр сумесна з Амбасадай Рэспублікі Польшчы і якая прайшла пад нязменным лозунгам “Найлепшыя пісьменнікі — у вашым горадзе”, узялі ўдзел першы лаўрэат прэміі Павел Касцюкевіч і леташні прызёр Артур Клінаў. Вёў вечарыну Андрэй Хадановіч.
1 красавіка 2015

Прэмія Гедройца: Бабкоў і Касцюкевіч у Гомелі

30 сакавіка ў Гомелі адбыліся ажно дзве “Сустрэчы з Гедройцам”, у якіх узялі ўдзел Ігар Бабкоў і Павел Касцюкевіч.
8 кастрычніка 2014

У ПЭН-цэнтры адбыўся круглы стол па смяротным пакаранні

Удзел у круглым стале ўзялі літаратары — сябры Беларускага ПЭН-цэнтра, праваабаронцы, паслы Чэхіі, Балгарыі і Вялікабрытаніі, а таксама чэшскі палітык Карэл Шварцэнберг і апостальскі нунцый Клаўдзіа Гуджэроці.