3 мая 2015

Андрэй Гуцаў i Антон Францішак Брыль «Ў кнігарні з Гедройцам» 7 траўня

Наступная сустрэча з аўтарамі шорт-ліста прэміі імя Ежы Гедройца у кнігарні “логвінаЎ” адбудзецца 7 траўня з удзелам Антона Францішка Брыля, аўтара фэнтазі “Ян Ялмужна”, і Андрэя Гуцава, аўтара “Кнігі зданяў”. Мадэратар – Андрэй Хадановіч.
25 красавіка 2015

«Ў кнігарні з Гедройцам» 30 красавiка

Наступная сустрэча з аўтарамі шорт-ліста прэміі імя Ежы Гедройца у кнігарні “логвінаЎ” адбудзецца 30 красавіка ў 19.30 з удзелам Таццяны Барысік i Віктара Казько. Мадэратар сустрэчы – Андрэй Хадановiч.
12 красавіка 2015

«Ў кнігарні з Гедройцам» 16 красавiка

Па чацвяргах у кнігарні “логвінаЎ” будуць праходзіць сустрэчы з аўтарамі шорт-ліста прэміі імя Ежы Гедройца. Першая сустрэча адбудзецца 16 красавіка ў 19.30 з удзелам Сяргея Дубаўца i Альгерда Бахарэвiча. Мадэратар сустрэчы – Андрэй Хадановiч.
20 лістапада 2014

Фестываль незалежнай беларускай культуры распачынаецца ў Вроцлаве

У суботу, 22 лістапада, у межах фестывалю ў Вроцлаве адбудзецца вечарына беларускай паэзіі з удзелам Уладзімера Арлова, Андрэя Хадановіча, Таццяны Нядбай, Лявона Баршчэўскага.
10 лістапада 2014

12 лістапада адкрываецца Месяц польскай літаратуры

Пачынаючы з 12 лістапада адзін-два разы ў тыдзень на розных культурных пляцоўках беларускай сталіцы будуць адбывацца літаратурныя, музычныя, гістарычныя, мастацкія і тэатральныя імпрэзы з удзелам літаратараў, гісторыкаў, музыкаў і акцёраў з Польшчы і Беларусі.
14 красавіка 2014

Пятніцы з Гедройцам: Вераціла і Клінаў

Чарговая сустрэча ў межах “Пятніц з Гедройцам” у кнігарні “логвінаЎ” адбудзецца 18 красавіка з удзелам Сяргея Верацілы і Артура Клінава.