7 ліпеня 2020

#ПЭНгаворыць: паэт і журналіст Сяржук Сыс

Аж да мурашоў па скуры абурылі словы спікера верхняй палаты парламента Наталлі Качанавай аб тым, што “ўсе мы тут разам павінны правільна разумець тое, што адбываецца ў нашай краіне”.  Гэта такім чынам важнецкая яўна-не-ад-культуры чыноўніца скіроўвала прадстаўнікоў творчай інтэлігенцыі Беларусі на правільны шлях.