19 сакавіка 2015

19 сакавіка 2015

Засноўваючы прэмію “Кніга году”, Беларускi ПЭН-цэнтр кіраваўся ідэяй аб’яднання беларускіх пісьменнікаў, незалежна ад іх мовы творчасці, ідэяй уключэння іх у адзіны літаратурны працэс. Выказваем глыбокую занепакоенасць тым, што прыкрая памылка адцягнула грамадскую ўвагу ад сутнасці цікавага і перспектыўнага праекту, пераключыўшы ўсю ўвагу на ўзаемныя крыўды i абвiнавачваннi.
11 кастрычніка 2013

11 кастрычніка 2013 г.

Як нам стала вядома, рашэннем Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь адклікана ліцэнзія выдаўца І.П.Логвінава, выдадзеная яму 8 красавіка 2009 года. На наш погляд, гэтае рашэнне не было бесстароннім і не мела дастатковых прававых падстаў, перш за ўсё ў сувязі з тым, што выдавец І.П.Логвінаў не быў папярэджаны аб месцы і парадку разгляду гэтага пытання, не атрымаў магчымасці пазнаёміцца з сутнасцю прад’яўленых да выдаўца прэтэнзій і, адпаведна, даць тлумачэнні па сутнасці справы.