Пошук
19 сакавіка 2015

Прэмія Гедройца: Бахарэвіч і Глобус у Брэсце

17 сакавіка ў Брэсце прайшла сустрэча з Адамам Глобусам і Альгердам Бахарэвічам. Гэта была першая вечарына з запланаванай серыі “Сустрэч з Гедройцам” пад дэвізам “Найлепшыя пісьменнікі — у вашым горадзе”, арганізаваных Беларускім ПЭН-цэнтрам сумесна з Амбасадай Рэспублікі Польшчы. Вечарына прайшла на пляцоўцы “Прастора КХ”.
8 мая 2014

Сустрэча камітэта “Пісьменнікі за мір” у Славеніі

З 7 па 10 траўня ў г. Блед (Славенія) праходзіць 46-я Міжнародная сустрэча пісьменнікаў. Сустрэча арганізаваная камітэтам “Пісьменнікі за мір” (Writers for Peace Committee) Міжнароднага ПЭН-клуба.
14 красавіка 2014

Пятніцы з Гедройцам: Вераціла і Клінаў

Чарговая сустрэча ў межах “Пятніц з Гедройцам” у кнігарні “логвінаЎ” адбудзецца 18 красавіка з удзелам Сяргея Верацілы і Артура Клінава.