12 кастрычніка 2020

Беларускі ПЭН падзяляе патрабаванні аб спыненні ціску на прэсу сумеснай заявы БАЖа, Прэс-клуба і Асацыяцыі “Аб’яднаныя масмедыя”

Падчас выбараў і ў поствыбарны перыяд улады Беларусі рэзка ўзмацнілі ціск на СМІ, журналістаў і блогераў. У выніку ўмовы іх працы з "цяжкіх" змяніліся да "катастрафічных". Калі да прызначэння выбараў ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" ад пачатку года па 8 мая зафіксавала 23 парушэнні правоў журналістаў, то з 9 мая па 12 кастрычніка — больш за 400.