Пошук
14 мая 2015

Паэтычнае свята “Вясна паэзіі ў Беларусі 2015” распачнецца 19 траўня

Амбасада Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь, Саюз пісьменнікаў Літвы і Саюз беларускіх пісьменнікаў прадстаўляюць паэтычнае свята "Вясна паэзіі ў Беларусі 2015", якое распачнецца ў Мінску 19 траўня.
13 мая 2015

Адам Глобус і Павал Касцюкевіч у Віцебску

Сёлетні цыкл “Сустрэч з Гедройцам”, у межах якіх прызёры прэміі імя Ежы Гедройца выступалі ў абласных цэнтрах Беларусі, завяршыўся вечарынай у Віцебску, на якую прыехалі Адам Глобус і Павел Касцюкевіч. Імпрэза пад лозунгам “Найлепшыя пісьменнікі — у вашым горадзе”, якую арганізаваў Беларускі ПЭН-цэнтр сумесна з Амбасадай Рэспублікі Польшчы, прайшла на Арт-базе vitebsk4me. Вёў спатканне Андрэй Хадановіч.
7 мая 2015

Адам Глобус і Павал Касцюкевіч у Віцебску

12 мая ў 18.30 на Арт-базе vitebsk4me (вул. Кастрычніцкая,13, у арку направа) пройдзе чарговая імпрэза з серыі "Сустрэчы з Гедройцам", што ладзяцца Беларускім ПЭН-Цэнтрам сумесна з Амбасадай Рэспублікі Польшча.
3 красавіка 2015

Павел Касцюкевіч і Артур Клінаў у Гародні

7 красавіка а 18.00 у гарадзенскай галерэі "Крыга" (вул. Савецкая, 3) Беларускі ПЭН-цэнтр сумесна з Амбасадай Рэспублікі Польшча ладзіць чацвёртую імпрэзу з серыі "Сустрэчы з Гедройцам". Правядзе вечарыну паэт, перакладчык Андрэй Хадановіч.
19 сакавіка 2015

Прэмія Гедройца: Бахарэвіч і Глобус у Брэсце

17 сакавіка ў Брэсце прайшла сустрэча з Адамам Глобусам і Альгердам Бахарэвічам. Гэта была першая вечарына з запланаванай серыі “Сустрэч з Гедройцам” пад дэвізам “Найлепшыя пісьменнікі — у вашым горадзе”, арганізаваных Беларускім ПЭН-цэнтрам сумесна з Амбасадай Рэспублікі Польшчы. Вечарына прайшла на пляцоўцы “Прастора КХ”.
18 лістапада 2014

Прэмія і фінансавая падтрымка для перакладчыкаў італьянскіх кніг

Міністэрства замежных спраў і міжнароднага супрацоўніцтва Італьянскай Рэспублікі мае адпаведныя фонды, прызначаныя для заахвочвання перакладаў італьянскіх кніг на замежныя мовы і запрашае выдаўцоў накіроўваць заяўкі ў дзвюх катэгорыях: прэмія і фінансавая падтрымка.
22 кастрычніка 2014

Прэмія Гедройца: адкрыўся новы сезон

Беларускі ПЭН-цэнтр, Саюз беларускіх пісьменнікаў, Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь і Польскі Інстытут у Мінску абвяшчаюць новы сезон Прэміі Гедройца.
30 снежня 2013

Арганізатары абвяшчаюць Літаратурную прэмію імя Ежы Гедройца 2014

Беларускі ПЭН-цэнтр, Саюз беларускіх пісьменнікаў і Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь абвяшчаюць прэмію за найлепшую кнігу прозы 2013 года.
8 ліпеня 2013

У Мінску пройдзе фестываль “Вялікае Княста Паэзіі”

У сувязі са старшынствам Літоўскай Рэспублікі ў Еўрапейскім Саюзе Амбасада Літвы і ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” запрашаюць на вечарыну Magnus Ducatus Poesis (Вялікае Княства Паэзіі), а таксама фотавыставу Альгімантаса Александравічуса “Водбліскі Вялікага княства”, якія пройдуць у галерэі “Ў” 11 ліпеня.