13 лістапада 2015
«Забойства па-польску». Тэатралізаваная прэзентацыя рамана
Тэатралізаваная прэзентацыя рамана Зыгмунта Мілашэўскага «Доля праўды».
3 лістапада 2015
Прэзентацыя дэбютнай кнігі Машы Лапо
13 лістапада ў кнігарні “Логвінаў” адбудзецца прэзентацыя кнігі Машы Лапо “Сплошная среда”. Пачатак прэзентацыі — 19:00. Уваход вольны (пр. Незалежнасці, 37а).
3 лістапада 2015
Прэзентацыя “Паліталогіі” Лазуткіна
12 лістапада ў кнігарні “Логвінаў” адбудзецца прэзентацыя кнігі Андрушы Лазуткіна “Политология”. Галоўны ўдзельнік прэзентацыі — аўтар.
7 мая 2015
Прэзентацыя новай кніжкі паэзіі Уладзімера Папковіча 11 траўня
У наступны панядзелак, 11 траўня, а 16.00 у офісе Беларускага ПЭН-цэнтра (Залатая Горка, 2-101) адбудзецца прэзентацыя новай кніжкі паэзіі Уладзімера Папковіча (Віцебск) "Як ёсць... Вершы і пераклады розных гадоў".
30 студзеня 2015
31 студзеня адбудзецца вечарына памяці Алеся Адамовіча
У праграме — прэзентацыя новых выданняў.
30 студзеня 2015
31 студзеня — дзень нараджэння і прэзентацыя кнігі Альгерда Бахарэвіча
На вечарыне адбудзецца прэзентацыя рамана "Дзеці Аліндаркі", святкаванне дня нараджэння Альгерда Бахарэвіча, паказ спектакля "Бог ня роўна delete", адкрыццё персанальнай палічкі Альгерда Бахарэвіча, а таксама выступы і віншаванні ад знаных літаратараў.
1 снежня 2014
«Planktonus Vulgaris»: выйшла новая кніга Кірыла Дубоўскага
Яе ўжо можна набыць, а таксама спампаваць у электронным выглядзе. Прэзентацыя адбудзецца 17 снежня ў кнігарні «логвінаЎ».
25 верасня 2014
Прэзентацыя новага навучальнага года ў Беларускім Калегіюме
26 верасня ў галерэі “Ў” адбудзецца прэзентацыя новага навучальнага года ў Беларускім Калегіюме.
25 мая 2014
Жыць і адчуваць гэты свет побач з Разанавым
На днях у Літоўскай амбасадзе ў Беларусі адбылася прэзентацыя новай кнігі Алеся Разанава. Павіншаваць карыфея беларускай паэзіі з яго зборнікам вершаў, выдадзеным па-літоўску, і пагутарыць з ім прыйшло шмат дзясяткаў чалавек.
1 верасня 2013
Новы сайт праекта “Lyrikline”
1 верасня ў 20:00 па беларускім часе (19:00 — па нямецкім) у Берліне пачнецца прэзентацыя новай версіі сайта www.lyrikline.org. За прэзентацыяй можна сачыць онлайн.